На епархіяльным сайце даступная pdf-версія «Сінодзіка пацярпелых за веру і Царкву Хрыстовую ў Гродзенскай епархіі (ХХ стагоддзе)».

Выданне склалі жыццяпісы 91 свяшчэнна- і царкоўнаслужыцеля епархіі, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій у Савецкім Саюзе, былі забітыя нацысцкімі акупантамі ці пераследаваліся польскімі ўладамі ў Заходняй Беларусі.

Першапачаткова Сінодзік выйшаў у 2014 годзе. Даследчую працу з благаславення архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія (Кішчанкі; 1952 — 2023), пры ўдзеле і падтрымцы святароў Аляксандра Велісейчыка, Антонія Сямілета, Аляксандра Грэцкага, гісторыкаў С. Сілавай, В. Чарапіцы, А. Арлукевіча, С. Амелька, М. Быхаўцава, Л. Лаўрэша выканаў гісторык Аляксандр Горны.