Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Горад Скідзель Гродзенскага раёна
Свята-Пакроўская царква ў тагачасным мястэчку Скідзель была пабудавана з дрэва ў 1867 годзе на месцы драўлянай царквы XVII стагоддзя. Знаходзілася на рынкавай плошчы мястэчка, магла змясціць каля 800 прыхаджан. У першы дзень Вялікай Айчыннай вайны ў будынак храма трапіў снарад, і ён цалкам згарэў.