Царква Архангела Міхаіла. Вёска Новы Двор Свіслацкага раёна
Драўляны храм быў пабудаваны ў 1866 годзе на месцы былой уніяцкай царквы на сродкі прыхаджан. У храме знаходзілася ўшанаваная мясцовымі жыхарамі цудатворная ікона Маці Божай “Навадворская”. У 1961 годзе рэлігійная абшчына ў Новым Двары была знята з рэгістрацыі, а будынак храма перададзены мясцоваму калгасу. Пасля перадачы храм неўзабаве быў разабраны.