Царква святога вялікамучаніка Георгія (Юрыя). Вёска Мсцібава Ваўкавыскага раёна
Будаўніцтва Юр’еўскай драўлянай царквы вялося ў Мсцібава з 1860 па 1870 гады. Яна знаходзілася ў сярэдзіне вёскі і магла змясціць да 170 чалавек. Пасля агляду царквы спецыяльнай камісіяй у 1951 годзе яе статус быў пераведзены з прыхадской у прыпісную да Ваўкавыскага Свята-Мікалаеўскага прыхода. У 1960 годзе царква рашэннем Савета па справах РПЦ пры Савеце міністраў СССР была знята з рэгістрацыі і перададзена ва ўласнаць Ваўкавыскага райвыканкама. У 1970-я гады была разабрана асуджанымі Ваўкавыскай калоніі.