Гісторыя могілкавай царквы ў вёсцы Лаша на сённяшні дзень з’яўляецца таямніцай. Невядома, калі і кім была пабудавана гэтая царква. У гістарычных крыніцах знаходзім толькі, што царква была высвечана ў гонар святой Параскевы Пятніцы. Верагодна, да будаўніцтва ў Лашы ў 1863 годзе храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы, могілкавая царква выконвала ролю галоўнай вясковай святыні. На 1947 год царква яшчэ значылася як прыпісная да прыхода ў Лашы. Пасля, хутчэй за ўсё ў сувязі з дрэнным станам, была разабрана.