Могілкавая царква. Вёска Кулі Бераставіцкага раёна
Царква ў весцы Кулі Бераставіцкага раёна была пабудавана ў 1868 годзе з дрэва. Да 1949 года выкарыстоўвалася як прыходскі храм. Пасля яе статус быў зменены на прыпісную да Вялікабераставіцкага прыхода. Царква паступова прыходзіла ў заняпад, у ёй рэдка праводзіліся набажэнствы. У 1959 годзе упаўнаважаным Савета па справах РПЦ па Гродзенскай вобласці было прынята рашэнне аб разборцы царквы.