Царква святога вялікамучаніка Георгія (Юрыя). Вёска Котра Гродзенскага раёна
Па некаторых сведчаннях, драўляная Юр’еўская царква ў вёсцы Котра была пабудавана ў першай палове XVI стагоддзя. У дакументах першыя згадкі аб царкве датуюцца 1558 годам. На сярэдзіну ХІХ стагоддзя будынак царквы знаходзіўся ў струхнелым стане. Царква карысталася вялікай павагай сярод вернікаў, таму неўзабаве была адноўлена і адрэмантавана. На 1895 год лічылася асобным прыходам. У пасляваены перыяд царква была зачынена і выкарыстоўвалася як склад, пасля — разабрана.