Царква Святой Троіцы. Вёска Калантаі Ваўкавыскага раёна
Свята-Троіцкая царква ў вёсцы Калантаі была пабудавана з дрэва ў 1642 годзе мясцовым шляхцічам Сымонам Калантаем. У 1850-я гады царква струхлела і мела вельмі дрэнны стан. У пачатку ХХ стагоддзя астаткі царквы перанеслі на могілкі, пабудаваўшы з яе матэрыялу капліцу. У 1950-я гг. мясцовыя ўлады вырашылі разабраць капліцу, аднак гэта не было выканана. Частка капліцы ў разбураным выглядзе захавалася да сённяшняга часу.