Царква была пабудавана з дрэва ў 1889 годзе ў якасці лагернага храма 26-й пяхотнай дывізіі Гродзенскага гарнізона. Узведзена па ініцыятыве генерал-маёра князя Шчарбатава. Верагодна, знаходзілася ў раёне сучаснай вуліцы Фамічова ў Гродна. Знішчана ў часы Першай сусветнай вайны.