Сафійскі сабор (Фара Вітаўта). Гродна
Храм узведзены ў 1389 годзе як драўляны каталіцкі касцёл вялікім князем літоўскім Вітаўтам. У часы праўлення караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя перабудаваны ў каменны касцёл. У канцы XVIII стагоддзя прыйшоў у заняпад пасля шэрагу пажараў. У 1804 годзе быў перададзены праваслаўным вернікам, асвечаны ў імя Сафіі Прамудрасці Божай. З 1920 года — зноў каталіцкі касцёл, выконваў функцыі гарнізоннага храма. 29 лістапада 1961 года ўзарваны.