Царква святога Аляксандра Неўскага. Гродна
Храм быў пабудаваны на Палацавай плошчы ў Гродна ў 1870 годзе. Першапачаткова царква была перададзена ваеннаму ведамству, з 1900 года — асобны прыходскі храм. У міжваенны перыяд царква зноў стала гарнізоннай, у ёй адбываліся службы для праваслаўных салдат польскай арміі. У 1938 годзе, нягледзячы на пратэсты духавенства і вернікаў, храм быў разабраны польскімі ўладамі. Царква знаходзілася на месцы сённяшняга перакрыжавання вуліцы Дзяржынскага і плошчы Антонія Тызенгаўза.