Па некаторых дадзеных, старая драўляная царква ў Азёрах была пабудавана ў 1676 годзе і асвечана як уніяцкая. Пасля будаўніцтва ў мястэчку каменнай прыходскай царквы Святога Духа ў 1867 годзе гэты храм стаў прыпісным. У 1928 годзе ён згарэў пасля ўдару маланкі.