Па добрай традыцыі ў нядзельнай школе прыхода храма святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла ў Ваўкавыску адбыўся святочны пасхальны ранішнік, які сабраў выхаванцаў нядзельнай школы, іх бацькоў, дзядуль і бабуль, родных сямейнікаў.

Вітаў словамі: “Хрыстос уваскрэс!” настаяцель храма іерэй Аляксандр Юзва. Гучнае: “Сапраўды ўваскрэс!” гучала ў адказ ад усіх прысутных.

— Вершамі, песнямі праслаўлялі Ўваскрасенне Іісуса Хрыста выхаванцы нядзельнай школы. Праз тэатральныя пастаноўкі спрабавалі аднавіць падзеі таго часу. Ранішнік прайшоў у цёплай сямейнай атмасферы, атрымаўся сапраўды добры і светлы, нягледзячы на пахмурнае надвор’е, — распавядае настаўніца Ірына Плюта.

Фінальным акордам свята сталі кулічы і чырвоныя яйкі як сімвал перамогі Жыцця над смерцю. Іх атрымалі ад святара Аляксандра і матушкі Алены не толькі выхаванцы нядзельнай школы, але і ўсе прысутныя ў храме.

Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube