Гутарка пра хрысціянскую сям’ю прайшла ў бібліятэцы Купалаўскага ўніверсітэта

Праваслаўныя чацвяргі працягваюць збіраць ва ўтульнай зале бібліятэкі галоўнага універсітэта Гродзенскага рэгіёна аднадумцаў: супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў.
Апошняя сустрэча была прысвечана тэме хрысціянскай сям'і. Настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў распавёў на біблейскіх прыкладах, як Гасподзь і Творца чалавека благаславіў шлюб і чаму сям'я параўноўваецца з Царквой.
Напрыканцы сустрэчы купалаўцам была прадстаўлена новавыдадзеная кніга пра Каложскаю царкву. Удзельнікі дамовіліся аб больш падрабязнай прэзентацыі гэтага выдання ў адзін з наступных чацвяргоў.