24 лістапада ў навуковай бібліятэцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў межах дыскусійнага клуба “Праваслаўныя чацвяргі” адбылася размова на тэму: “Рыхтуючыся да Ражджаства Хрыстовага”.

Адказны за супрацоўніцтва епархіі і ўніверсітэта протаіерэй Аляксандр Балоннікаў, настаяцель Барысаглебскай Каложскай царквы, расказаў прысутным пра гісторыю свята, пра падрыхтоўку да яго не толькі ў нашы часы, але і шмат стагоддзяў назад.

Падчас пасяджэння клуба абмяркоўваліся такія пытанні, як асаблівасці і мэты трымання посту, роля малітвы ў жыцці хрысціяніна і інш.

Таксама айцец Аляксандр падзяліўся сваімі развагамі адносна міласэрнасці, дабрыні, памяркоўнасці і іх успрымання і разумення чалавекам.

Прысутныя задавалі цікавыя і глыбокія пытанні, што стала падставай для актыўнай дыскусіі.

Наступную сустрэчу ў дыскусійным клубе "Праваслаўныя чацвяргі" плануецца прысвяціць гісторыі і археалогіі падзеяў Ражджаства Хрыстовага.

Сустрэчы адбываюцца ў межах супрацоўніцтва Гродзенскай епархіі і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube