У Гродне адбылося чарговае пасяджэнне дыскусійнага клуба «Праваслаўныя чацвяргі»
28/11/2026
Чарговае пасяджэнне дыскусійнага клуба «Праваслаўныя чацвяргі» адбылося на пляцоўцы навуковай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Сустрэча прайшла напярэдадні загавін на Ражджасценскі пост і менавіта таму была прысвечана пытанням праваслаўнай аскезы.
Падчас шчырай і адкрытай гутаркі ўдзельнікі сустрэчы разам з настаяцелем прыхода храма святых мучанікаў дабраверных князёў Барыса і Глеба горада Гродна протаіерэем Аляксандрам Балоннікавым узгадалі біблейскія падмуркі хрысціянскага посту, богаслужбовыя тэксты і запаветы святых айцоў нашай Царквы аб галоўных мэтах устрымання і ступенях духоўнай працы над сабой.
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube