Тыдзень бацькоўскай любві ў ГрДУ імя Янкі Купалы: сустрэча з протаіерэем Аляксандрам Балоннікавым
17/10/2026
Ад свята Пакрова Божай Маці, якое абвешчана ў нашай краіне Днём маці, пачынаецца Тыдзень бацькоўскай любві. На працягу бліжэйшых сямі дзён ва ўсіх установах адукацыі і выхавання асаблівая ўвага будзе надавацца сям'і і сямейным каштоўнасцям. Вось і ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, які знаходзіцца якраз насупраць кафедральнага сабору Пакрова Прасвятой Багародзіцы г. Гродна, адразу пасля святочнага богаслужэння адбыліся яскравыя мерапрыемствы, якія распачалі Тыдзень бацькоўскай любві. Адным з іх стала духоўна-асветніцкая сустрэча ў межах рэспубліканскай акцыі «Быць мамай — крута».
Больш за 200 студэнтаў сабраліся ва ўніверсітэцкай актавай зале разам з рэктарам Ірынай Федараўнай Кітурка, выкладчыкамі, прадстаўнікамі медыцынскіх і іншых устаноў Гродзеншчыны, каб паразважаць аб высокім мацярынскім служэнні. Сярод удзельнікаў дыскусіі быў настаяцель прыхода храма святых мучанікаў дабраверных князеў Барыса і Глеба г. Гродна протаіерэй Аляксандр Балоннікаў. Павіншаваўшы ўсіх са святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы, святар нагадаў слухачам, чаму сям'я завецца малай царквой, а таксама падкрэсліў, што менавіта ў сям'і чалавек праз каханне дасягае сапраўднага шчасця і праз тое вучыцца любіць Самаго Бога. Напрыканцы сустрэчы кожны атрымаў магчымасць звярнуцца са сваімі пытаннямі і выказаць асабістыя думкі.
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube