У 35-й школе горада Гродна для вучняў 10-х класаў педагогі правялі​ выхаваўчае​ мерапрыемства на тэму “Дар слова”.

На яго запрасiлi святароў: клiрыка​ прыхода храма прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага протаiерэя Мiхаiла Велiсейчыка і настаяцеля касцёла Беззаганнага Зачацця Прасвятой​ Багародзiцы ксяндза​ Аляксандра​ Раманоўскага.

Вучнi прачыталi​ вершы беларускiх​ паэтаў, якiя раскрываюць глыбiню i духоўны​ сэнс роднага слова.

Ксёндз Аляксандр правёў вiктарыну​ на веданне Слова Божага. Айцец Мiхаiл расказаў пра гісторыю богаслужбовых моў у Праваслаўнай Царкве  і падкрэслiў значэнне Святога Пiсання ў духоўным жыццi вернiкаў.

Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube