З малітвай і прысмакамі: у нядзельнай школе прыхода святых Мяфодзія і Кірыла ў Ваўкавыску пачаліся канікулы

29 мая ў прыходзе храма святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла горада Ваўкавыска адбыўся святочны малебен, прысвечаны завяршэнню чарговага навучальнага года для вучняў нядзельнай школы.
Усяго ў школе займаецца каля 40 вучняў. Кожны з іх у гэты дзень прыняў Таінствы Споведзі і Святога Прычашчэння, паведаміла педагог Ірына Плюта.
Пасля малебна настаяцель храма іерэй Аляксандр Юзва і матушка Алена частавалі вучняў і настаўнікаў нядзельнай школы салодкімі прысмакамі, тортам і гарачым чаем.
Фоторепортаж