У Дзень Перамогі клірыкі і вернікі гродзенскага прыхода святой Марфы адслужылі паніхіду за спачын загінулых воінаў.

Марфінская царква стаіць на самых старых могілках Гродна. Сярод тых, хто знайшоў тут свой апошні прытулак, — палонныя салдаты, расстраляныя нацыстамі ў 1944 годзе, а таксама дзеячы падпольнага супраціву.