10 верасня нядзельная школа прыхода храма святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла горада Ваўкавыска шчыра расчыніла дзверы ў новы навучальны год для сваіх выхаванцаў, сярод якіх ёсць і дзеці дашкольнага ўзросту, і дзеці-інваліды, і дзеці сярэдняга школьнага ўзросту, і старшакласнікі.

Першы занятак нядзельнай школы быў прысвечаны 375-годдзю з дня канчыны прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага, які ўсё сваё жыццё змагаўся за праваслаўную веру і пакутаваў праз гэта, але не адрокся ад сваіх перакананняў.  Афанасію Брэсцкаму належыць адзін з найлепшых твораў старабеларускай літаратуры — «Дыярыуш» («Дзённік»), у якім ён вобразна паказаў адну з гістарычных старонак барацьбы праваслаўнага народа за свабоду сумлення.

Ігумен Афанасій быў прызнаны святым хутка пасля сваёй пакутніцкай смерці. У 1666 годзе ў Брэсце было складзена жыціе на польскай мове, у якім ён называецца «святым і прападобнамучанікам».

Аб жыцці абаронцы веры Хрыстовай дзеці даведаліся з аповедаў настаўнікаў, вучняў і з падрыхтаванай настаўнікамі мультымедыйнай прэзентацыі.

Пасля нядзельнага богаслужэння іерэй Аляксандр Юзва і матушка Алена запрасілі ўсіх навучэнцаў і настаўнікаў на салодкі стол, за якім усе разам абмеркавалі планы  на новы навучальны год.

Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube