Пры навуковай бібліятэцы ГрДУ працягвае працаваць дыскусійны клуб «Праваслаўныя чацвяргі»

Працягвае збіраць сваіх аднадумцаў дыскусійны клуб «Праваслаўныя чацвяргі», што працуе пад дахам навуковай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У гэтыя богаяўленскія дні гаворка з настаяцелем Каложскай царквы протаіерэем Аляксандрам Балоннікавым ішла пра сэнс, гісторыю і звычаі свята Хрышчэння Гасподняга.
Напрыканцы сустрэчы адбылося асвячэнне універсітэцкай бібліятэкі і кнігасховішча.