Настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў прыняў удзел у абласной краязнаўчай навукова-практычнай канферэнцыі "Край Гарадзенскі".

Канферэнцыя адбылася на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Гродзенская гімназія № 1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага" і сабрала звыш 400 юных навукоўцаў, якія прадставілі краязнаўчыя даследаванні.

Разам з дацэнтам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандрам Горным настаяцель Каложскай царквы ўзначаліў працу журы секцыі "Праваслаўная Гарадзеншчына".

Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube