На прыходзе прападобнай Марфы ў Гродна адбылася калядная імпрэза

Святочная імпрэза адбылася на прыходзе прападобнай Марфы ў Гродна. З урачыстым канцэртам перад прыхаджанамі выступілі юныя выхаванцы нядзельнай школы і царкоўны хор. Гучалі шчырыя вершы і калядныя песнапенні.
Таксама клірыкі царквы наведалі Панямунскі дзіцячы дом з салодкімі падарункамі і цёплымі словамі віншаванняў.
Фоторепортаж