Свята ў гонар Архістраціга Божага Міхаіла і ўсіх Нябесных Сіл, якое адзначала наша Царква 21 лістапада, натхніла ўдзельнікаў універсітэцкай суполкі “Праваслаўныя чацвяргі” паразважаць на тэму “Імёны і Анёлы”. Сустрэча адбылася ў навуковай бібліятэцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.

Традыцыйна з выкладчыкамі, супрацоўнікамі і студэнтамі Купалаўскага ўніверсітэта гаворку вёў настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў.  Акрамя гісторыі ўзнікнення свята, ўдзельнікі вечарыны пачулі цікавыя звесткі аб Нябеснай іерархіі паводле Арэапагіта, значэнні імён Архангелаў, іх іканаграфіі і шмат чым іншым.

У бібліятэку айцец Аляксандр перадаў праваслаўны адвэнт-каляндар і прапанаваў студэнтам-педагогам на яго прыкладзе распрацаваць іншыя метадычныя дапаможнікі для вывучэння беларускіх праваславаўных калядных традыцый з дзецьмі розных узростаў.

Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube