У Ваўкавыску адбыўся конкурс чытальнікаў праваслаўнай паэзіі “Ангельскі глас”
24/05/2022
У шосты раз пасля анлайн-перапынку 22 мая ўсіх жадаючых сабраў конкурс чытальнікаў праваслаўнай паэзіі “Ангельскі глас”, які традыцыйна праводзіцца прыходам храма роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла ў Ваўкавыску. Усяго на конкурс было заяўлена 54 удзельнікі ў чатырох узроставых групах з розных куточкаў Гродзенскай епархіі.
У выкананні канкурсантаў былі прадстаўлены творы як вядомых паэтаў — Р. Барадуліна, Б. Пастарнака, Н. Гальпяровіча, І. Буніна, — так і іншых аўтараў, якія пісалі і пішуць на хрысціянскія тэмы.
Згодна з рашэннем журы, у склад якога ўвайшлі: протаiерэй Андрэй Бандарэнка — духаўнік Гродзенскай епархіі, старшыня журы фестываля праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест”, кампазітар; Рада Мікалаеўна Спота — намеснік кіраўніка аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Гродзенскай епархіі, рэферэнт-перакладчык упраўляючага Гродзенскай епархіяй; Марына Арсеньеўна Марцішэўская — намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ваўкавыскага каледжа УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я. Купалы”, магістр адукацыі, выкладчык рускай мовы і літаратуры, —
месцы рамеркаваліся наступным чынам:
Першая ўзроставая група: дзеці да 6 год
1 месца — Цімошка Аліса, НПК дзіцячы сад/школа в. Субачы
2 месца — Пабудзей Раман, прыход Узвіжання Крыжа Гасподняга в. Калантаі
2 месца — Чарнавокі Фёдар, прыход Стрэчання Гасподняга в. Гожа
3 месца — Аўдзейчык Мхаіл, прыход роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла г. Ваўкавыска
3 месца — Алмашаеў Цімур, НПК дзіцячы сад/школа в. Субачы
Другая ўзроставая група: вучні пачатковых класаў агульнаадукацыйных школ
1 месца — Вайтовіч Анастасія, прыход Благавешчання Найсвяцейшай Багародзіцы г. Ваўкавыска
2 месца — Сарока Кірыл, прыход свяціцеля Мікалая Цудатворца г.п. В. Бераставіца
2 месца — Астапчук Яўгенія, прыход Благавешчання Найсвяцейшай Багародзіцы г. Ваўкавыска
3 месца — Адамчук Ганна, прыход роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла г. Ваўкавыска
Трэцяя ўзроставая група: вучні 5-8 класаў агульнаадукацыйных школ
1 месца — Сінкевіч Марыя, прыход Архангела Міхаіла г. Скідзеля
2 месца — Чарнавокі Іван, прыход Стрэчання Гасподняга в. Гожа
3 месца — Ігнатавец Маргарыта, прыход Уздзвіжання Крыжа Гасподня в. Калантаі
3 месца — Хвашчоў Кірыл, прыход Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы г. Ваўкавыска
Чацвёртая ўзроставая група: вучні 9-11 класаў агульнаадукацыйных школ
У гэтай узроставай групе была заяўлена толькі адна удзельніца — Ангеліна Абрамчык, якая прадстаўляла прыход Праабражэння Гасподня вёскі Дзярэчын. Журы вырашыла ўзнагародзіць Ангеліну спецыяльным прызам.
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube