Навучэнцы Летняй школы беларускай мовы і культуры наведалі прыход храма святых мучанікаў дабраверных князёў Барыса і Глеба г. Гродна
09/08/2026
4 жніўня навучэнцы Летняй школы беларускай мовы і культуры, якая штогод праходзіць у навуковай бібліятэцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, наведалі прыход храма святых мучанікаў дабраверных князёў Барыса і Глеба г. Гродна.
Экскурсію па Каложскай царкве для ўдзельнікаў школы правёў кіраўнік аддзелу рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Гродзенскай епархіі іерэй Ігар Данільчык. Святар расказаў наведвальнікам пра гісторыю стварэння, асаблівасці і святыні Каложы, адметнасці Гродзенскай архітэктурнай школы, распаўсюджанне хрысціянства на ўсходнеславянскіх землях.
Таксама была звернута ўвага на "апазнавальныя знакі" гарадзенскай святыні: галаснікі, маёліку, плінфу і змешчаныя на ёй знакі.
На шматлікія пытанні прысутных іерэй Ігар даў разгорнутыя і вельмі цікавыя адказы.
Такая сустрэча з'яўляецца традыцыйнай і ажыццяўляецца ў межах Дамовы аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскай епархіяй і Купалаўскім універсітэтам.
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube