Настаяцель Каложскай царквы правеў сустрэчу ў Купалаўскім універсітэце да Дня праваслаўнай кнігі
25/03/2026
20 сакавіка ў навуковай бібліятэцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў рамках дыскусійнага клуба «Праваслаўныя чацвяргі» адбылася сустрэча студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў з настаяцелем Каложскай царквы протаіерэем Аляксандрам Балоннікавым, прфсвечаная Дню праваслаўнай кнігі.
Галоўнай тэмай гутаркі стала прэзентацыя выданняў прыхода святых мучанікаў дабраверных князёў Барыса і Глеба г. Гродно, прысвечаных гісторыі Барысаглебскай Каложскай царквы і Праваслаўя на Гродзеншчыне. Для ўдзельнікаў сустрэчы ў бібліятэцы была арганізавана выстава спецыяльных выданняў з царкоўнага кніжнага фонду.
Протаіерэй Аляксандр адзначыў, што Каложская царква з яе духоўным багаццем, гістарычнымі таямніцамі і архітэктурнымі асаблівасцямі з’яўляецца невычэрпнай крыніцай для навуковых даследаванняў і творчых натхненняў.
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube