Протаіерэй Аляксандр Балоннікаў прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 85-годдзя Навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы
22/12/2025
17 снежня свой 85-гадовы юбілей адзначыла Навуковая бібліятэка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. У святочных мерапрыемствах сярод ганаровых гасцей прыняў удзел настаяцель Каложскай царквы г. Гродна протаіерэй Аляксандр Балоннікаў.
Юбілейныя ўрачыстасці пачаліся з круглага стала пад назвай «85 гадоў служэння ўніверсітэту», які прайшоў у сценах вышэйшай навучальнай установы. Урачыстае пасяджэнне адкрыла рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы, доктар гістарычных навук Ірына Фёдараўна Кітурка. Затым дырэктар Навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы Мікалай Уладзіміравіч Грынько прадставіў медыяпрэзентацыю, прысвечаную гісторыі і развіццю бібліятэкі.
У ходзе мерапрыемства прагучалі шматлікія віншаванні ў адрас супрацоўнікаў бібліятэкі, у тым ліку і ад Гродзенскай епархіі. Протаіерэй Аляксандр Балоннікаў перадаў юбілярам шчырыя віншаванні, благаславенне і пажаданні плённай працы ад імя архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавысскага Антонія, а таксама ўручыў дырэктару бібліятэкі кніжныя выданні, прысвечаныя гісторыі Каложскай царквы і яе святыняў, і юбілейны зборнік да 90-годдзя з дня нараджэння першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube