Сустрэча з настаяцелем Каложскай царквы адбылася ў Філарэтаўскай гімназіі

28/05/2025
24 мая, у межах святкавання 125-годдзя Гродзенскай епархіі ў гімназіі №10 імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) адбылася сустрэча навучэнцаў старэйшых класаў з настаяцелем Каложскай царквы протаіерэем Аляксандрам Балоннікавым.
Святар нагадаў пра асноўныя этапы станаўлення Праваслаўя на Гродзеншчыне і звярнуў увагу вучняў на святыні епархіі, сярод якіх асаблівае месца займае Каложскі цудатворны абраз Божай Маці. Удзельнікі сустрэчы даведаліся пра гісторыю абраза, яго шанаванне, знікненне і адзіны гістарычны спіс, які сёння захоўваецца ў Каложскай царкве, а таксама пра выпуск паштовай маркі з выкарыстаннем тэхналогіі дапоўненай рэальнасці.
Настаяцель перадаў гімназіі сімвалічныя падарункі, а ўсім вучням былі ўручаны абразкі Каложскай іконы.
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube