18 мая ў нядзельнай школе прыхода святой прападобнай Марфы Кападакійскай горада Гродна адбыўся навучальны занятак, прысвечаны адной з галоўных святынь праваслаўнай Гродзеншчыны — Каложскай іконе Божай Маці.

Настаўнікі распавялі дзецям пра гісторыю цудатворнай іконы, звязанай з Барыса-Глебскай (Каложскай) царквой, пра асаблівае шанаванне гэтай іконы на працягу стагоддзяў і яе значэнне для духоўнага жыцця рэгіёна. Пасля аповеду вучні ўдзельнічалі ў творчым занятку: кожны меў магчымасць прыняць удзел у ўпрыгожанні выявы іконы.

Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube