Адбылася сустрэча выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў ГрДУ з настаяцелем Каложскай царквы протаіерэем Аляксандрам Балоннікавым
25/11/2024
21 лістапада, у межах дыскусійнай пляцоўкі «Праваслаўныя чацвяргі», на базе навуковай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылася сустрэча выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў з настаяцелем Каложскай царквы протаіерэем Аляксандрам Балоннікавым.
Тэму гаворкі вызначыла свята, якое адбылося ў гэты дзень — памяць святога Архістраціга Божага Міхаіла. Пад час сустрэчы айцец Аляксандр распавёў цікавую гісторыю Афонскага манастыра Дахіар, галоўны храм якога асвечаны ў гонар святых Архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла. А таксама пра галоўныя святыні гэтай абіцелі, сярод якіх цудатворны абраз Маці Божай, які завецца «Скорапаслушніца».
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube