З нагоды сусветнага Дня роднай мовы ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла традыцыйная Купалаўская дыктоўка. Сімвалічна, што адбылася яна напярэдадні дня нараджэння вядучага ўніверсітэта Гродзеншчыны, якому 22 студзеня споўнілася 84 гады. 

Праверыць свае веды беларускай літаратурнай мовы і яе правапісу сабраліся студэнты і выкладчыкі на чале з рэктарам Ірынай Фёдараўнай Кітурка, а таксама госці ўніверсітэта, сярод якіх — настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў. 

Акрамя таго, пры дапамозе платфонмы ZOOM далучыліся да напісання Купалаўскай дыктоўкі прадстаўнікі беларускіх дыпламатычных устаноў і выпускнікі ўніверсітэта. 

Пасля дыктоўкі ў Пакроўскім кафедральным саборы адбыўся святочны малебен, які ўзначаліў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній.

Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube