23 ліпеня ў рамках святкавання 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях у ПУАТ-26 вёскі Гінавічы адбылася сустрэча настаяцеля храма Праабражэння Гасподняга гарадскога пасёлка Сапоцкін іерэя Мікалая Гайдука з асуджанымі.

Святар расказаў пра ўплыў хрысціянства на гістарычнае станаўленне нашага народа і правёў прэзентацыю, якая паказвае вобраз стойкасці ў веры Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія.

Прысутныя маглі задаваць пытанні па тэме лекцыі ці на хвалюючыя іх тэмы.

Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube