Протаіерэй Міхаіл Велісейчык наведаў гродзенскую 35-ю школу

15/04/2022
14 красавiка ў сярэдняй школе № 35 горада Гродна для вучняў 7-8-х класаў было праведзена выхаваўчае мерапрыемства на тэму “Дар слова”.
На сустрэчу запрасiлi святароў: настаяцеля касцёла Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі ксяндза Аляксандра Раманоўскага i клiрыка прыхода храма прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага протаiерэя Мiхаiла Велiсейчыка.
Вучнi прачыталi вершы беларускiх паэтаў, якiя раскрываюць глыбiню i духоўны сэнс роднага слова.
Ксёндз Аляксандр правёў вiктарыну на веданне Слова Божага.
Айцец Мiхаiл расказаў аб гiсторыi богаслужбовых моў у Царкве Хрыстовай, падкрэслiў значэнне Бібліі ў духоўным жыццi вернiкаў, асаблiвую увагу надаў Псалтыры, якая была першым падручнікам чытання для нашых продкаў.
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube