Вобраз Божай Маці “Хуткапаслушніца” са старажытных часоў вельмі ўшаноўваецца сярод праваслаўных вернікаў. У летапісу манастыра Дахіар святой гары Афон першае узгадванне аб гэтай іконе датуецца 1664 годам. Дакладна вядома і тое, што летам 1996 года была знойдзена ў манастыры і сама фрэска вобраза Багародзіцы, 1563 года напісання. У 1865 годзе быў асвечаны Свята-Міхайлаўскі храм ў Шчучыне, у якім з першых дзён існавання знайшла свой прытулак копія вядомай дахіарскай святыні. Больш ста пяцідзесяці гадоў вернікі шчучыншыны ўзносяць свае малітвы да Бога перад гэтым цудатворным вобразам, таму і выбар назвы для новага храма стаў вельмі сімвалічнай данінай пашаны і памяці.