Протаіерэй Міхаіл Велісейчык распавёў вучням 35-й гродзенскай школы пра Святое Пісанне
03/03/2022
У 35-й школе горада Гродна для вучняў 10-х класаў педагогі правялі выхаваўчае мерапрыемства на тэму “Дар слова”.
На яго запрасiлi святароў: клiрыка прыхода храма прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага протаiерэя Мiхаiла Велiсейчыка і настаяцеля касцёла Беззаганнага Зачацця Прасвятой Багародзiцы ксяндза Аляксандра Раманоўскага.
Вучнi прачыталi вершы беларускiх паэтаў, якiя раскрываюць глыбiню i духоўны сэнс роднага слова.
Ксёндз Аляксандр правёў вiктарыну на веданне Слова Божага. Айцец Мiхаiл расказаў пра гісторыю богаслужбовых моў у Праваслаўнай Царкве і падкрэслiў значэнне Святога Пiсання ў духоўным жыццi вернiкаў.
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube