У ваўкавыскім прыходзе святых Мяфодзія і Кірыла адбыўся пасхальны ранішнік
19/04/2023
З блаславення настаяцеля іерэя Аляксандра Юзвы ў ваўкавыскім прыходзе храма роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла адбыўся традыцыйны пасхальны ранішнік, які сабраў усіх вучняў нядзельнай школы, іх бацькоў, родных і блізкіх, каб праславіць Хрыстова Уваскрасенне.
Маленькія артысты спрабавалі аднавіць падзеі, якія адбыліся ля пячоры, дзе быў пахаваны Іісус Хрыстос, спявалі велікодныя песні, віншавалі ўсіх прысутных з Пасхай.
Напрыканцы святочнай сустрэчы айцец Аляксандр разам з матушкай Аленай яшчэ раз павіншавалі дзяцей і дарослых з Вялікаднем, пачаставаўшы пасхальнымі прысмакамі.
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube
Фоторепортаж