У дыскусійным клубе ГрДУ абмеркавалі працу хрысціяніна над сваёй душой
18/03/2023
Незвычайная сустрэча дыскусійнага клуба Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы “Праваслаўныя чацвяргі” адбылася на прыходзе Каложскай царквы.
— Паколькі ўсе мы зараз праходзім шляхам Вялікага посту, а зараз яшчэ і наблізіліся да Крыжапаклоннай нядзелі, то і тэмай гэтай сустрэчы былі абраныя пытанні, звязаныя з духоўнай працай хрысціяніна над сваёй душой, — адзначае адказны за супрацоўніцтва Гродзенскай епархіі і Купалаўскага ўніверсітэта протаіерэй Аляксандр Балоннікаў. — Адметнасцю мінулага нашага спаткання стала тое, што пасля размовы шмат хто з удзельнікаў прынялі ўдзел ў Таінствах Споведзі і Саборавання.
Сапраўды, найлепшае сведчанне свядомага стаўлення чалавека да ўсяго, што ён спазнае праз дыскусіі са святаром, — гэта сумленны ўдзел у Святых Таінствах Царквы.
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube