22 мая для вучняў 4-га класа нядзельнай школы Свята-Уладзімірскай царквы ў Гродна прайшла інфармацыйна-пазнавальная гадзіна на тэму “Хрысціянская сям’я і яе каштоўнасці”.

Протаіерэй Аркадзій Касьяненка распавёў прысутным аб хрысціянскім разуменні сям’і і яе ролі ў жыцці грамадства.

Прыводзячы жыццёвыя прыклады, айцец Аркадзій патлумачыў, што дабрабыт сям’і трымаецца на любові, адказнасці і клопаце, на ўменні зразумець і падтрымаць адзін аднаго, адзначыўшы таксама, што галоўнае ў сям’і — гэта магчымасць паслужыць сваім блізкім.

Крыніца

Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube