19 сакавіка выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі “Панямунскі дзіцячы дом г. Гродна” наведалі прыход храма святой прападобнай Марфы.

Для дзяцей выступіў хор Свята-Марфінскай царквы пад кіраўніцтвам Дар'і Барэль і была паказана выстава старых багаслужбовых кніг.

З прамовай да гасцей звярнуўся настаяцель прыхода протаіерэй Віктар Свянціцкі.