Протаіерэй Аляксандр Балоннікаў прыняў удзел у абласной канферэнцыі "Край Гарадзенскі"
27/04/2023
Настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў прыняў удзел у абласной краязнаўчай навукова-практычнай канферэнцыі "Край Гарадзенскі".
Канферэнцыя адбылася на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Гродзенская гімназія № 1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага" і сабрала звыш 400 юных навукоўцаў, якія прадставілі краязнаўчыя даследаванні.
Разам з дацэнтам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандрам Горным настаяцель Каложскай царквы ўзначаліў працу журы секцыі "Праваслаўная Гарадзеншчына".
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube
Фоторепортаж