У навуковай бібліятэцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася сустрэча “Дары Раства”
23/12/2022
Прайшло чарговае пасяджэнне дыскусійнага клуба “Праваслаўныя чацвяргі” на базе навуковай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Напярэдадні вялікага свята Нараджэння Хрыстова была абрана тэма сустрэчы: “Дары Раства”.
Пад час гутаркі настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў запрасіў ўдзельнікаў сустрэчы паразважаць над тымі дарамі, якія прынёс чалавеку Спасіцель Хрыстос.
Наступную сустрэчу дыскусійнага клубу плануецца прысвяціць тэме міжнародных традыцый святкавання Ражджаства Хрыстова.
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube
Фоторепортаж