Дабрачынны канцэрт «КАЛЯДНАЕ ПАДАРОЖЖА» адбыўся ў Гродна
10/01/2023
8 студзеня ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў Гродна адбылося «КАЛЯДНАЕ ПАДАРОЖЖА» — дабрачынны канцэрт хора «Анёлкі» пад кіраўніцтвам Альжбеты Пергуновай.
Гледачамі і слухачамі канцэрту сталі прыхаджане і госці храма.
Пачаўся канцэрт з прамовы часова выконваючага абавязкі настаяцеля іерэя Аляксандра Рудзінскага. Айцец Аляксандр расказаў пра традыцыйную дабрачынную акцыю «Рождественское чудо», якая завершыцца наведваннем прадстаўнікамі прыхода навучэнцаў ДУА «Дапаможная школа № 1 г. Гродна», а гэты канцэрт — адзін з ключавых этапаў акцыі.
Далей разам з вядучым Мікалаем Емяльянавым гледачы адправіліся ў каляднае падарожжа. На працягу «шляху» гучалі калядныя песні на англійскай, нямецкай, сербскай, польскай, украінскай, рускай і беларускай мовах.
Напрыканцы канцэрта айцец Аляксандр падзякаваў усім за гарачыя апладысменты, а кожны ўдзельнік хора « Анёлкі » атрымаў памятны падарунак — кубак з лагатыпам хора.
Сабраныя сродкі будуць накіраваныя на дапамогу дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і інваліднасцю — вучням ДУА « Дапаможная школа № 1 г. Гродна».
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube