Хор «Анёлкі» калядаваў у Гродна
15/01/2023
Па добрай традыцыі хор «Анёлкі» храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы горада Гродна наведаў тых, хто жадае, са святочнай праграмай. У гэтым годзе калектыў калядаваў у 8 кватэрах, гаспадарамі якіх былі як святары, так і міране.
У выкананні хора гучалі святочныя вершы на беларускай мове, а таксама беларускія аўтэнтычныя і замежныя калядкі.
Перад яскравымі ўсмешкамі і прыгожымі калядкамі гаспадары не маглі ўтрымацца і шчодра адорвалі калядоўшчыкаў рознымі прысмакамі.
— У мінулым годзе пасля калядаванняў калектыў выказаў думку, што было б цудоўна, каб традыцыя калядаваць стала роднай і для іншых праваслаўных абшчын. І вось у гэтым годзе «Анёлкам» прыемна было даведацца, што калядаванні былі арганізаваныя і на іншых прыходах, — распавяла рэгент хора Альжбета Пергунова.
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube