Настаяцель Каложскай царквы правеў сустрэчу ва ўніверсітэце да Дня праваслаўнай кнігі
25/03/2026
20 сакавіка ў навуковай бібліятэцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў рамках дыскусійнага клуба «Праваслаўныя чацвяргі» адбылася сустрэча студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў з настаяцелем Каложскай царквы протаіерэем Аляксандрам Балоннікавым, прымеркаваная да Дня праваслаўнай кнігі.
Галоўнай тэмай гутаркі стала прэзентацыя выданняў Каложскага прыхода, прысвечаных гісторыі царквы святых Барыса і Глеба на Каложы і Праваслаўю на Гродзеншчыне. Для ўдзельнікаў сустрэчы ў бібліятэцы была арганізавана выстава спецыяльных выданняў з яе кніжнага фонду.
Протаіерэй Аляксандр Балоннікаў адзначыў, што Каложская царква з яе духоўным багаццем, гістарычнымі таямніцамі і архітэктурнымі асаблівасцямі з’яўляецца невычэрпнай крыніцай для навуковых даследаванняў.
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube