22 студзеня ў навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася чарговая сустрэча ўдзельнікаў дыскусійнай пляцоўкі з настаяцелем Каложскай царквы пратаіерэем Аляксандрам Балоннікавым і клирикам прыходу іерэем Дзмітрыем Калеснікавым.

Тэмай гутаркі стала духоўнае станаўленне дванаццаці апосталаў. Святары раскрыли перад прысутнымі вобразы вучняў Хрыста, паказаўшы, як Божая ласка перамяняе розныя характары і лёсы — ад простых рыбакоў да мытнікаў — у адзіную духоўную сям’ю. У ходзе сустрэчы таксама абмяркоўваўся вопыт апосталаў як прыклад для сучаснага чалавека ў пошуку паклікання і захаванні вернасці евангельскай праўдзе.

Завяршэннем сустрэчы стала перадача ўдзельнікам у дар асобнікаў кнігі «Праваслаўныя храмы Гродзеншчыны XII–XVI стст.» — чацвёртага выдання, падрыхтаванага Каложскім прыходам, прысвечанага захаванню хрысціянскай спадчыны рэгіёна.

Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube