У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце прайшла сустрэча ў межах праекта «Праваслаўныя чацвяргі»
05/11/2025
30 кастрычніка у межах дыскусійнай пляцоўкі «Праваслаўныя чацвяргі», якая дзейнічае на базе навуковай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, адбылася чарговая сустрэча выкладчыкаў і супрацоўнікаў з настаяцелем Каложскай царквы протаіерэем Аляксандрам Балоннікавым і іерэем Дзмітрыем Калеснікавым.
Тэма сустрэчы — «Біблія як галоўная кніга хрысціянства». Протаіерэй Аляксандр і іерэй Дзмітрый распавялі пра месца Святога Пісання ў жыцці Царквы і кожнага хрысціяніна, пра гісторыю стварэння і захавання біблейскага тэксту, а таксама пра тое, як чытаць Біблію, каб яна станавілася не проста кнігай, а сапраўдным Словам Божым.
У завяршэнні сустрэчы адбылося жывое абмеркаванне тэмы. Удзельнікі задавалі пытанні, дзяліліся асабістымі ўражаннямі ад чытання Святога Пісання і разважалі пра тое, як Слова Божае дапамагае ў паўсядзённым жыцці.
Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube