Па благаславенні архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў наведаў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы — вядучы навучальны і навуковы цэнтр Прынёманскага краю.

Падчас сустрэчы з рэктарам універсітэта Ірынай Фёдараўнай Кітурка, выкладчыкамі і супрацоўнікамі вышэйшай навучальнай установы святар перадаў ад імя архіепіскапа Антонія віншаванні з нагоды Сусветнага Дня настаўніка ўсім, хто служыць справе асветы, адукацыі і навукі.

Бакі таксама абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва паміж Гродзенскай епархіяй і Купалаўскім ўніверсітэтам.

Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube