У межах супрацоўніцтва паміж Гродзенскай епархіяй і Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы калектыў навуковай бібліятэкі напярэдадні прафесійнага свята — Дня бібліятэк Беларусі — здзейсніў паездку па святынях Свіслаччыны.

Удзельнікі наведалі храм Успення Прасвятой Багародзіцы ў аграгарадку Дабраволя і храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Яцвеск. Настаяцель храмаў іерэй Пётр Раўнейка правёў экскурсію, распавёў пра гісторыю пабудовы цэркваў і звярнуў увагу на асаблівасці распаўсюджання праваслаўя на гэтай зямлі.

Читайте нас в мессенджере Telegram, следите за репортажами в cоциальных сетях: Instagram, ВКонтакте, Facebook, Twitter и Threads, смотрите в YouTube